Суд над Яроменка адбудзецца 19 жніўня
Пра гэта паведаміў прэс-службе Маладога Фронту Уладзь Яроменак.
Уладзь Яроменак
"Учора ўдзень мне патэлефанавалі з Першамайскага суда і папрасілі зайсці ў канцылярыю, каб забраць пастанову аб прызначэнні судовага разбіральніцтва. Разам з пастановаю мне ўручылі судовую позву з датай і часам правядзення судовага пасяджэння, а таксама папярэдзілі, што ў выпадку няяўкі ў суд мне будзе змененая мера ўтрымання”, — распавёў юнак.
Суд адбудзецца 19 жніўня а 14:30 па адрасе: вул. Талбухіна, 9
Нагадаем, што на маладафронтаўца, сябра БХД Уладзя Яроменка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 421 Крымінальнага кодэкса, нібыта за парушэнне прэвентыўнага нагляду.
Позва ў суд , якую атрымаў Уладзь Яроменак