Тацяну Рэвяка і Уладзю Лабковіча выклікалі ў Савецкі РУУС
Позна ўвечары супрацоўнікі міліцыі патэлефанавалі Уладзю Лабковічу і запрасілі ў Савецкі РУУС на 6 жніўня. Такім жа чынам у міліцыю запрасілі і Таццяну Равяка. Іх чакаюць у 11 гадзін.

Уладзь Лабковіч на акцыі, фота "Радыё Свабода"
Нагадаем, што 5 жніўня супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя праваабаронцы Таццяна Равяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзенне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны.
Аднак пратаколы правапарушэння былі складзеныя не дакладна, і таму суддзі вярнулі іх на дапрацоўку.
Верагодна, пазней адміністратыўная справа будзе разгледжаная ў судзе Савецкага раёна Мінска.