Студэнтку затрымалі па дарозе ва ўніверсітэт і асудзілі на 15 сутак за налепкі
Сёння каля 8-ай гадзіны раніцы затрымалі 21-гадовую студэнтку Віялету Ашмян, калі яна шла на заняткі ва ўніверсітэт.
![download__2__12.jpg download__2__12.jpg](/img/v1/images/download__2__12.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры сабе ў яе былі налепкі. Дзяўчыну даставілі ў Цэнтральнае РУУС, дзе склалі пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП нібыта за тое, што яна пікетавала з дапамогай гэтых налепак.
Маці дзяўчыны паехала ў РУУС, каб атрымаць хоць нейкую інфармацыю пра дачку, але міліцыянты ёй нічога не паведамілі. Пазней валанцёры дазналіся ў канцэлярыі Цэнтральнага суда, што Віялету ўжо асудзілі на 15 сутак. Фактычна, суд прайшоў таемна.