Страйкоўцы на «Беларуськаліі» працягнуць забастоўку на грунце дакументу ААН

Страйкавы камітэт «Беларуськалію» паведаміў, што працягне забастоўку на прадпрыемстве, грунтуючыся на Міжнародным пакце ААН «Аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах» і на пункце ў працоўным заканадаўстве пра прыярытэт нормаў міжнароднага права, паведамляе «Свабода».

Пратэст у Салігорску 17 жніўня 2020

Пратэст у Салігорску 17 жніўня 2020


У сваім паведамленні страйкам папрасіў прабачэння перад працоўнымі прадпрыемства за некарэктнае афармленне забастоўкі на пачатку.

11 верасня Мінскі абласны суд прызнаў страйк на «Беларуськаліі» незаконным. Цяпер стайкоўцы адмаўляюцца ад працы выключна па палітычных матывах.