Статкевіча віталі ў тэатры апладысментамі

Пра выпадак, што здарыўся ўчора, 28 верасня, у Мінску напісаў тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі.



mikola_1_logo.jpg

«Калі Мікола Статкевіч увайшоў у залу на прэм'еры спектакля «Што рабіць з тыграм?» Славаміра Мрожака ў прыватным Тэатры Ч. людзі прывіталі яго апладысментамі. Цікава і прыемна, што тэатральная публіка пазнае і вітае сённяшняга лідара апазіцыі. Важна, што і беларускамоўны тэатр запрашае на прэм'еры нацыянал-дэмакратычных палітыкаў. На спектаклі таксама прысутнічаў Уладзімір Някляеў. Не толькі ж Ярмошынай з Лазавіком красавацца на прэм'ерах. Праўда, у дзяржаўных тэатрах, куды гэтых важных дзяржаўных асобаў запрашаюць, публіка ім не апладзіруе. Дый не асабліва заўважае», — напісаў Ракіцкі.

nn.by