Старонку сябра БСДП Аляксандра Абрамовіча ў фэйсбуку абвясцілі «экстрэмісцкай»
Facebook-старонка журналіста і старшыні Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП прызнаная «экстрэмісцкай»
24 чэрвеня суд
Барысаўскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю Facebook-старонкі старшыні
Барысаўскай гарадской арганізацыі БСДП Аляксандра Абрамовіча «экстрэмісцкімі
матэрыяламі», паведамляюць праваабаронцы.
Адзначым, што Абрамовіча затрымлівалі 28 чэрвеня і трое сутак утрымлівалі ў ізалятары Барысаўскага РАУСа. У выніку на яго былі складзеныя два пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суд Барысаўскага раёна прызнаў Абрамовіча вінаватым у тым, што ён зрабіў рэпост інфармацыйных матэрыялаў са свастыкай, а таксама рэпост з тэлеканала, які быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім».
Па адным пратаколу мужчыне прызначылі 30 базавых велічыняў, а па другім — 10 базавых. Агулам Абрамовіча тады аштрафавалі на 1 280 рублёў.