Станіслава Шушкевіча не выпусцілі з Беларусі
18 сакавіка не змог выехаць за межы краіны першы кіраўнік незалежнае Беларусі, экс-старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання прафесар Станіслаў Шушкевіч. Вядомы ў свеце палітык кіраваўся
ў Літву, але на памежжы ў ягоны пашпарт паставілі штамп “У выездзе адмоўлена, пасля чаго Стніслаў Станіслававіч быў вымушаны змяніць свае планы. Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў
сітуацыю ў інтэрв’ю “Новаму часу.
- Я ацэньваю гэта як вясенняе абвастрэнне хваробы нашага галоўнага.
18 сакавіка не змог выехаць за межы краіны першы кіраўнік незалежнае Беларусі, экс-старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання прафесар Станіслаў Шушкевіч. Вядомы ў свеце палітык кіраваўся
ў Літву, але на памежжы ў ягоны пашпарт паставілі штамп “У выездзе адмоўлена, пасля чаго Стніслаў Станіслававіч быў вымушаны змяніць свае планы. Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў
сітуацыю ў інтэрв’ю “Новаму часу.
- Я ацэньваю гэта як вясенняе абвастрэнне хваробы нашага галоўнага.
- Але ж не Вы першы не змаглі выехаць за тэрыторыю Беларусі…
- Так, але ж тыдзень таму я ездзіў туды і назад, і ніякіх перашкод мне ніхто не чыніў, хоць у іншых людзей яны ўжо былі. Таму я думаю, што гэта абвастрэнне. Я не магу гэта
сцвярджаць адназначна, але калі вы пытаецеся, то я адказваю так, як думаю.
- Наколькі дзейснымі з’яўляюцца вось такія захады ўладаў, якія не выпускаюць з краіны вядомых дзеячоў не толькі апазіцыі, але і грамадзянскай
супольнасці?
- Ведаеце, у нас з прэзідэнтам розныя разуменні дзейснасці. У яго проста будзе асалода ад садысцкіх учынкаў, як гэта ёсць з расстрэлам Канавалава і Кавалёва. Гэта
відавочна. Я не ведаю, якія ёсць падставы для таго, каб не выпускаць людзей. Ніхто нічога не паведамляе. Груба парушаецца Канстытуцыя. Проста ён знаходзіць асалоду ў тым, што сваім сатрапам можа
аддаць такі загад, а сатрапы яго выконваюць.
- Як Вы думаеце, як доўга будуць доўжыцца такія рэчы?
- Да таго часу, пакуль ён будзе сядзець на сваёй пасадзе. Гэтае азвярэнне будзе доўгатэрміновым.
- Як гэтая забарона адлюструецца на Вашым жыцці?
- Я ўжо прызвычаіўся. Мяне ўжо не выпускалі і не ўпускалі, гэта не першы раз. Я ўжо не мог вылецець у Варшаву, дзе ў мяне былі лекцыі ва ўніверсітэце, мяне здымалі
з самалётаў і гэтак далей. Але мы знойдзем спосаб, цяпер жа не сярэднявечча. Паеду ў Расію, у Маскву, там змагу папрацаваць – няма праблем!
Нагадаем, што ў апошнія дні не змаглі выехаць з Беларусі лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Аляксандр Дабравольскі, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна
Літвіна, кіраўнік Беларускай партыі левых “Справядлівы свет Сяргей Калякін, каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары Віктар Карняенка, намеснік старшыні
Праваабарончага цэнтру “Вясна Валянцін Стэфановіч ды некаторыя іншыя грамадскія дзеячы і журналісты. Пра тое, што ім забаронены выезд з Беларусі, даведаліся старшыня Беларускага
Хельсінскага камітэіта Алег Гулак і кіраўнік юрыдычнае камісіі БХК Гары Паганяйла.