Спрэчкі бакоў па справе Віктара Бабарыкі пачнуцца 21 чэрвеня
Сёння ў Вярхоўным судзе заслухалі хадайніцтвы абароны Віктара Бабарыка. Амаль усе адхілілі. У тым ліку, і аб змене меры стрымання Віктару Бабарыке. Суд не прыняў да ўвагі довады адвакатаў, што няма падстаў для ўтрымання яго ў СІЗА КДБ і няма доказаў яго віны.
У працэсе абвешчаны перапынак, цяпер бакі пачынаюць рыхтавацца да спрэчак. Працяг пасяджэння ў 10 гадзін раніцы 21 чэрвеня, паведамляе тэлеграм-канал Бабарыкі.
З 17 лютага на працэсе зачыталі 120 тамоў матэрыялаў крымінальнай справы, дапыталі больш за 50 сведак.
Віктар Бабарыка перадае ўсім словы велізарнай падзякі за падтрымку ў судзе і анлайне.