Справу Уладзя Яроменка накіравалі на новы разгляд
15 студзеня 2013 года пастановай суда Першамайскага раёна г.Мінска Уладзь Яроменак быў прызнаны вінаватым у паўторным парушэнні патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, за што яго пакаралі 12 суткамі арышту.
Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак
Аднак сам актывіст на судовым паседжанні не прысутнічаў, судовыя выканаўцы не папярэдзілі актывіста належным чынам. Як вынік, Яроменак быў пазбаўлены законнага права на абарону.
Гэта стала нагодай звярнуцца са скаргай у Мінскі гарадскі суд, які 26 лютага 2013 года адмяніў рашэнне суддзі Першамайскага раёна і адправіў справу на новы разгляд да іншага суддзі, але ў той самы
суд.
spring96.org