Баранавічы: пытанне бясплатнага праезду вясковых вучняў на секцыі і гурткі далікатна абмінулі
Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус атрымаў ліст з Брэсцкага аблвыканкама за подпісам намесніка старшыні Леаніда Цупрыка. Раней мы паведамлялі, што Мікалай Чарнавус накіраваў зварот з 81 подпісамі грамадзян вёскі Русіны Баранавіцкага раёна ў Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам з тым, каб працягнуць маршрут гарадскога аўтобуса № 1 да вёскі Русіны і зрабіць праезд вясковым вучням на секцыі і гурткі бясплатным.
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус
У адказе дзяржаўнага чыноўніка паведамляецца, што працягнуць маршрут гарадскога аўтобуса № 1 да вёскі Русіны не прадстаўляецца магчымым. А пытанне бясплатнага праезда вясковых вучняў у гарадскія дзяржаўныя ўстановы дадатковай адукацыі і выхавання, намеснік старшыні аблвыканкама дэлікатна абмінуў.
— Гарадскі транспарт не ходзіць у вёску Русіны, нягледзячы на тое, што яна даўно ўвайшла ў рысу горада Баранавічы. Хворым у бальніцу і вясковым дзецям на гурткі ды секцыі
прыходзіцца ездзіць на маршрутным таксі і плаціць 5 тыс. рублёў у адзін канец. За месяц атрымоўваюцца вялікія грошы. Гэтае пытанне мы не пакінем без увагі і будзем па-ранейшаму ўздымаць яго перад
уладамі розных узроўняў, — паведаміў Мікалай Чарнавус.