Слуцкі збройны чын — 2016!
Малады Фронт запрашае прыняць удзел у святкаванні Слуцкага збройнага чыну.
27 лістапада 1920 года патрыёты Беларусі ўзнялі гераічнае паўстанне за незалежнасць нашай краіны. Сёлета ўшанаванне гэтай слаўнай падзеі адбудзецца 26 лістапада — нас чакае традыцыйная вандроўка ў Слуцк і наваколле.
Маладафронтаўцы запрашаюць на святочную экскурсію па баявых мясьцінах, якая скончыцца ганаровым прынясеннем прысягі актывістамі Маладога Фронту. Выезд аўтобусам з Мінску, а 10 ранку ў суботу 26 лістапада.
Збор удзельнікаў падарожжа, а 9:30 ля «Дома быту», што на выхадзе са станцыі метро Інстытут Культуры. Пажадана браць з сабою тэрмас і канапкі. Кошт паездкі 15 рублёў. Актывісты з рэгіёнаў, якія за свой кошт дабіраюцца да Мінску і назад, у экскурсіі ўдзельнічаюць бясплатна. Колькасьць месцаў абмежавана. Запіс на паездку па тэл.: +375 29 83 969 83, Яўген.
Запрашаем патрыётаў да ўдзелу ў святкаванні 96-ых угодкаў Слуцкага збройнага чыну!
Паводле прэс-рэлізу