СК не распачаў крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія пырснулі пенсіянерцы ў вочы газам

Пухавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта адмовіў 72-гадовай пенсіянерцы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія пырснулі ёй у вочы пярцовым балончыкам.

med_1_1.jpg

6 студзеня 2020 двое супрацоўнікаў міліцыі Пухавіцкага прыйшлі дадому да пенсіянеркі Валянціны Іванаўны Казюканене. Яна пражывае ў прыватным доме разам з сынам. На сына Валянціны Іванаўны паступіла заява пра здзяйсненне дробнага хуліганства, і супрацоўнікі, замест таго, каб ветліва растлумачыць, у чым справа або скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на месцы, запатрабавалі, каб яе сын Казюканіс С.І. збіраўся з імі ў РУУС. Пакуль супрацоўнікі міліцыі размаўлялі з Валянцінай Іванаўнай, сын выбраўся на вуліцу і спрабаваў уцячы. Міліцыянты, убачыўшы гэта, кінуліся ў пагоню, а калі павалілі сына, то закруцілі яму рукі і наваліліся зверху.

Не разумеючы, што адбываецца, Валянціна Іванаўна запатрабавала адпусціць яе сына, а ў адказ ёй пырнулі газавым балончыкам у вочы. Жанчыне стала дрэнна, прыехала хуткая дапамога, якая даставіла яе ў Мар'інагорскай цэнтральную раённую бальніцу. Быў пастаўлены дыягназ: хімічны апёк слізістай абалонкі абодвух вачэй, а таксама гіпертанічны крыз.

Амаль 3 месяцы праводзілася праверка па факце прычынення цялесных пашкоджанняў Валянціне Іванаўне. І ў вынікам пенсіянерцы даслалі пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, бо дзеянні супрацоўнікаў міліцыі былі прызнаныя правамернымі і ў іх дзеяннях адсутнічаў склад злачынства.

image_2020_04_20_13_36_42.jpg



«Пры правядзенні праверкі следчы да немагчымага зацягваў гэтую справу, мы нават пісалі некалькі скаргаў на тое, што не робіцца ніякіх следчых дзеянняў, а пацярпелую нават не апытваюць. Сам факт таго, што заключэнне эксперта па драпіне на руцэ супрацоўніка міліцыі датуецца 2020/01/13, а Валянціны Іванаўны ад 2020/03/24, праз два з паловай месяцы з моманту здарэння, кажа шмат пра што. Эксперт зрабіў заключэнне, што выказацца пра дыягназ «Хімічны апёк слізістай абалонкі вока» не з'яўляецца магчымым, таму што ў прадастаўленых медыцынскіх дакументах няма запісаў назірання афтальмолага ў дынаміцы. Аднак следчы не пасылала на судовую медычную экспертызу пацярпелую адразу пасля заявы, хоць і абавязаная была гэта зрабіць. Усё паказвае на мэтанакіраванае зацягванне тэрмінаў праверкі, а гэта з'яўляецца недапушчальным у расследаванні справаў, звязаных з прычыненнем цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі», — www.legin.by пракаментаваў праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Паводле www.legin.by