Сёння ўпершыню пройдзе фестываль "Гарадзея — цукровы востраў"
У Гарадзеі будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі. Гасцей чакаюць ажыўленыя баі рыцараў, майстар-клас па бітве на мячах, трапную стральбу з лука і арбалета, сярэднявечныя гульні і катанне на конях.
Побач з рыцарскай размесціцца спартыўная пляцоўка, дзе можна будзе праверыць сілу і спрыт у перацягванні каната і падняцці гіры. Падчас фестывалю госці змогуць выкаваць манету на шчасце разам з кавалямі з Манетнага двара. Акрамя таго, на вуліцах Гарадзеі разгорнецца горад майстроў, дзе кожны зможа выбраць сабе сувенір з воўны, скуры або дрэва.
Асобныя гульнявыя зоны прадугледжаны для дзяцей. А для аматараў спакойнага адпачынку адкрыецца
зона рэлаксу з мяккімі крэсламі і часопісамі.
Арганізатары абяцаюць здзівіць абрадам "Цукровая чаша" і салодкім дрэвам прадказанняў. Таксама падчас свята выберуць Цукровага Караля і Цукровыя Каралеву. Музычная праграмы
будзе суправаджацца конкурсамі, а завершыцца фестываль
маляўнічым феерверкам.
Паводле БЕЛТА