Сілавікам забаранілі выязджаць за межы Беларусі

Супрацоўнікам сілавых органаў Беларусі сталі забараняць выезд за мяжу, паведамляе ініцыятыва BYPOL.

_aeraport___samalet__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg


Аператыўным супрацоўнікам МУС абмежавалі права на выезд. Забарону абгрунтавалі тым, што міліцыянты праходзяць як адказчыкі па грамадзянскіх справах.
Таксама абмежавалі выезд і ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Супрацоўнікі могуць паехаць толькі ў В'етнам, Егіпет, Кітай, Кубу, ААЭ, Расію і Турцыю. Але для гэтага яны павінны атрымаць дазвол старшыні КДБ.
Акрамя таго, усіх, хто цяпер звальняецца, ставяць у базу па абмежаванні выезду бестэрмінова.