Севярынец падаў «уведамленне» пра мітынг ля рэстарану «Поедем, поедим»
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі Павел Севярынец накіраваў у Мінскі раённы выканаўчы камітэт
уведамленне пра тое, што ў нядзелю, 9 верасня грамадства правядзе масавы мірны сход
каля рэстарацыі «Поедем, поедим».
Мэта сходу — выказаць пратэст супраць функцыянавання незаконна пабудаванага рэстаранна-забаўляльнага комплексу.
«Пакуль на варце ў Курапатах стаяць адзінкі ці дзясяткі абаронцаў, вандалы плююць на крыжы. Калі нас збяруцца сотні і тысячы — яны зачыняцца і ўцякуць з Курапатаў, — сказаў у інтэрв’ю прэс-службе БХД Павел Севярынец. — 9 верасня збіраемся на Галгофе і ідзем да брамы рэстарацыі на мітынг!»
Паводле прэс-службы БХД