Севярынца зноў аштрафавалі за Пальчыса — на 50 базавых
Сустаршыня БХД Павел Севярынец аштрафаваны за акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса 20 кастрычніка.
Суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Марыя Ярохіна прысудзіла
Севярынцу максімальны штраф — 50 базавых велічыняў (1050 рублёў).
Характэрна, што ў папярэдняй пастанове за акцыю 19 кастрычніка тая ж суддзя Ярохіна аштрафавала Севярынца за «бел-чырвона-белы трыкалор». У гэтай пастанове «трыкалору» ўжо няма.
— Якім судом судзіце — такім і вас судзіць будуць, — словамі з Бібліі пракаментаваў Павел Севярынец прысуд. — І тых, хто парушае закон, хто здзекуецца з людзей, будуць судзіць. Абавязкова.
Паводле bchd.info