Салігорскага актывіста будуць судзіць за парнаграфію
Салігорская міліцыя прад’явіла афіцыйнае абвінавачанне ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў мясцоваму маладафронтаўцу Андрэю Тычыну.
Андрэй Тычына
Адным з эпізодаў справы стаў выяўлены на старонцы маладога чалавека ў сацыяльнай сетцы кліп вядомага беларускага гурту «Разбітае Сэрца Пацана» на песню
«Wall-E».
Інфармацыю пра гэтую справу мясцовыя праваабаронцы агучылі яшчэ ў верасні. Пасля з’яўлення ў сталіцы шахцёраў палітычных улётак, антываенных графіці, украінскіх і бел-чырвона-белых
сцягоў ды іншых арт-акцыяў, у кватэрах мясцовых апазіцыянераў адбыўся шэраг ператрусаў. У актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімера Лемеша адбыўся так званы агляд з выманнем рэчаў
у межах справы за чырвоную паласу. Адбыліся тады ператрусы і ў мясцовых маладафронтцаўцаў Андрэя Тычыны і Івана Шылы. У маладзёнаў нібыта шукалі парнаграфію, але канфіскоўвалі апазіцыйныя агітацыйныя
матэрыялы і камп'ютарную тэхніку.
На мінулым тыдні следчы Аляксандр Гаргун азнаёміў Адрэя Тычыну з крымінальнай справай па артыкуле 342 частцы 2 КК. Маладзёна вінавацяць у распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаннем
глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт. У чатырох жартаўлівых відэароліках на старонцы маладзёна ў сацыяльнай сетцы УКантакце экспертная камісія ўбачыла элементы парнаграфіі. Адным з тых відэа
ёсць досыць папулярны ў сеціве кліп беларускага гурта «Разбітае Сэрца Пацана» на песню «Wall-E». Іншы салігорскі маладафронтавец Іван Шыла праходзіць па справе ў
якасці сведкі.
saligorsk.org