Румаса намінавалі ў назіральную раду буйнога расійскага банка
Былога прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса вылучылі кандыдатам у назіральную раду Расселгасбанка, паведаміў Tut.by.
![Сяргей Румас, архіўнае фота Сяргей Румас, архіўнае фота](/img/v1/images/09c184c2_98fd_405b_9bc1_0029ee201796_cx0_cy5_cw0_w1023_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Румас, архіўнае фота
Рассельгасбанк – дзяржаўны расійскі банк, найбуйнейшы крэдытор аграпрамысловага комплексу Расіі. Ягоную назіральную раду ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі Расіі Дзмітрый Патрушаў – сын дзяржсакратара Рады бяспекі Расіі, былога дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава.
Сяргей Румас пакінуў пасаду прэмʼер-міністра Беларусі ў чэрвені 2020 года.
У лютым 2021 года затрымалі сяброў Румаса. Сам ён у гэты час быў у Вялікай Брытаніі і Казахстане.
Радыё Свабода