Рэферэндум яшчэ не распачаўся, затое крымінальных спраў з-за яго — ужо дзевяць
Дзевяць крымінальных спраў, звязаных рэферэндумам, які мусіць адбыцца неўзабаве, распачалі беларускія сілавікі
Дзевяць крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму, паспелі распачаць у Беларусі. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандр Купчэня.
Ён паведаміў, што з МУС ужо паступіла каля сотні зваротаў ад сябраў выбаркамаў. Усе скаргі зарэгістраваныя; па кожнай праводзіцца праверка. Больш за ўсё фактаў рэгіструецца ў Мінску і буйных гарадах краіны.
— Следчымі органамі на гэты момант ужо распачата дзевяць крымінальных спраў, у тым ліку за перашкоду праву на ўдзел у рэферэндуме, за незаконныя дзеянні ў дачыненні да персанальных звестак, за паклёп або псаванне маёмасці, — сказаў Аляксандр Купчэня.
Ён таксама распавёў, што усе ўчасткі для галасавання абсталююць трывожнымі кнопкамі. Міліцыя будзе ахоўваць іх кругласутачна.