Расійскія санкцыі пачалі дзейнічаць на мяжы
Расіяне спынілі першыя фуры з грузам, ахопленым эмбарга.
На мяжы з Калінінградскай вобласцю быў спынены першы транспарт прадуктаў харчавання, ахопленых расійскім эмбарга.
На памежным пераходзе ў Бязледах у Расію не пусцілі грузавік, які перавозіў 20 тон мяса птушкі з Польшчы. Расійскую фуру ў Польшчу вярнулі расейскія мытнікі.
"Мы чакаем рашэння ветэрынара, але шмат што сведчыць пра тое, што гэта першы выпадак, калі задзейнічалі расейскія санкцыі”, — кажуць прадстаўнікі Мытнай службы ў Ольштыне.
У сваю чаргу на КПП Гжэхоткі, таксама на мяжы з Калінінградскай вобласцю, спынены грузавік, які перавозіў 20 тон ялавічыны з Аўстрыі. Нагадваем, расійская забарона на імпарт аграхарчовай прадукцыі датычыць 32 краінаў. Яна будзе дзейнічаць цягам бліжэйшага года. Гэта адказ Масквы на санкцыі Захаду