Кожную дзясятую кватэру ў Мінску набывае расіянін
Часцей за ўсё гэта інвестыцыя на будучыню. 30% кватэр, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзянаў РФ, стаяць пустыя.
Штогод грамадзяне Расеі набываюць у Менску больш за тысячу кватэр — гэта амаль 10% ад агульнай колькасці здзелак на другасным рынку нерухомасці беларускай сталіцы (кожны год у Менску прадаецца ад 10 да 13 тыс. кватэр).
Расейцы найбольш актыўныя замежныя пакупнікі жылля ў беларускай сталіцы — 73,6% ад усіх здзелак з замежнымі пакупнікамі. У некаторых новабудоўлях, па неафіцыйных звестках, часамі
сустракаецца сітуацыя, калі палова дольшчыкаў — расейцы.
«Часцей за ўсё расейцы набываюць жыллё ў Менску, разглядаючы гэта як магчымасць выгадна ўкласці свае грошы. Ёсць і тыя, хто набывае нерухомасць для пераезду ў Беларусь, альбо як часовае
жыллё для кароткіх наездаў у беларускую сталіцу, але іх меншасць», — каментуе сітуацыю для
«interfax.by» кіраўнік сталічнага агенцтва нерухомасці «Эксперт» Павел Астапеня.
Практычна ўсе кватэры, якія набываюць грамадзяне Расеі, знаходзяцца ў новабудоўлях, але нярэдка стаяць пустыя. «Па нашых падліках, прыкладна 30% кватэр, якія знаходзяцца ва ўласнасці
грамадзянаў Расеі, застаюцца ў тым выглядзе, у якім іх здалі будаўнікі», — адзначае эксперт.
У 2017 г. аб'ёмы будаўніцтва жылля ў беларускай сталіцы плануюць скараціць удвая. Галоўнымі будаўнічымі пляцоўкамі рэгіёну стануць гарады сатэліты: Смалявічы, Дзяржынск, Заслаўль, Лагойск,
Рудзенск, Фаніпаль.