Рабочыя «Беларуськалію» патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі
Яны паведамілі Радыё Свабода, што ў панядзелак далучаюцца да
агульнанацыянальнай забастоўкі. «Мы не жадаем карміць карнікаў, якія
б’юць нас за нашыя ж падаткі».
Страйк мае працягвацца да поўнага выканання наступных патрабаванняў:
— Вызваленьне ўсіх палітвязняў і ўдзельнікаў мірных акцый
— Неадкладная адстаўка Аляксандра Лукашэнкі
— Правядзенне сумленных і празрыстых выбараў пры ўдзеле міжнародных арганізацый і незалежных назіральнікаў
— Правядзеньне адкрытага незалежнага расследавання фактаў катаванняў супраць мірных грамадзян з боку сілавікоў
— Скасаваньне кантрактнай сыстэмы.
На сёння амаль усе буйныя прадпрыемствы Беларусі заявілі пра намер далучыцца да ўсеагульнага страйку.