Прыватныя ўстановы аховы здароўя атрымалі права выдаваць бальнічныя лісты

Гэта вынікае з сумеснай пастановы Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі ад 30 кастрычніка 2015 года № 107/67 «Аб некаторых пытаннях выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці», тэкст якога апублікаваны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.  



4ast.jpg

euroradio.fm
Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў Інструкцыю аб парадку выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці.
«Дакументы, якія сведчаць часовую непрацаздольнасць, выдаюцца і падаўжаюцца дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя па месцы жыхарства (знаходжання), працы (вучобы, службы) грамадзян Рэспублікі Беларусь (далей — арганізацыя аховы здароўя па месцы жыхарства), арганізацыямі аховы здароўя незалежна ад месца жыхарства (знаходжання), працы (вучобы, службы) непрацаздольнай асобы (далей — іншыя арганізацыі аховы здароўя) асобе, якая прызнана непрацаздольнай па выніках экспертызы часовай непрацаздольнасці, праведзенай у парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб парадку правядзення экспертызы часовай непрацаздольнасці, медыцынскім (і) работнікам (амі) або УКК, якія праводзілі ( і) дадзеную экспертызу», - гаворыцца ў новай рэдакцыі Інструкцыі.
У папярэднім варыянце гаворка ішла толькі аб дзяржаўных, у тым ліку ведамасных, арганізацыях аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА. Пастанова ўступае ў сілу з 1 лютага 2016 г.