Прысуд Эдуарду Пальчысу агучаць 17 снежня

Прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу абвесцяць 17 снежня а 12:00. Пра гэта паведаміла ў Twitter жонка палітвязня Вікторыя Пальчыс.

22688707_158817811381268_2348122060421223376_n.jpg


Суд над ім пачаўся 6 снежня ў Мінскім гарадскім судзе і праходзіць у закрытым рэжыме «з мэтай недапушчэння распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў», нагадвае REFORM.by.

Пальчыс быў затрыманы ў жніўні 2020 года, і першапачаткова быў асуджаны на 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней яму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў:

  • распальванні групай асоб сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці, што пацягнула іншыя цяжкія наступствы;
  • арганізацыі масавых беспарадкаў;
  • арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, што пацягнула парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый;
  • заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт.

Як паведамляла пракуратура, блогер размяшчаў матэрыялы, накіраваныя на распальванне варожасці і варожасці па прафесійнай прыналежнасці, фарміраванне адмоўнага вобраза прадстаўнікоў улады. Яму таксама інкрымінуюцца заклікі да захопу ўлады, страйку з мэтай нанесці шкоду нацыянальнай бяспекі.

Праваабаронцы прызналі Пальчыса палітычным зняволеным.