Праз аварыю Фаніпаль на цэлы дзень застаўся без вады
9 верасня Фаніпаль пад Мінскам на цэлы дзень застаўся без вады. Паводле слоў жыхароў, на 16-тысячны горад улады арганізавалі толькі адзін пункт падвозу пітной вады.
Паводле інфармацыі гарадскога партала fanipol.by, 7 верасня на станцыі другога ўздыму вады адбылася аварыя. Камунальнікі папярэдзілі, што ў горадзе можа быць паніжаны ціск вады ў сістэме.
Пасля гэтага, паводле слоў жыхароў, былі праблемы з напорам
вады, а 9 верасня яна зусім знікла. Па нумары 11 абяцалі аднавіць падачу вады
пасля 20:00.
Усю пітную ваду ў крамах фаніпальцы раскупілі. Кажуць, што
машыну з вадой паставілі толькі на вуліцы Зялёнай — яе арганізавалі вайскоўцы.
Паводле «Еўрарадыё».