Праваабаронцы: сёння ў Гомелі затрымалі як мінімум 12 чалавек

Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае факты палітычнага пераследу ў Беларусі за панядзелак, 25 кастрычніка. Рэпрэсіі супраць беларусаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады не спыняюцца: іх па-ранейшаму затрымліваюць, праводзяць ператрусы і ўжываюць іншыя формы ціску на грамадзян.

Міхно Ганна. Скрыншот з пакаяльнага відэа ГУБАЗ.

Міхно Ганна. Скрыншот з пакаяльнага відэа ГУБАЗ.

Сёння ранкам у Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялi ператрус на кватэры Алега Бондарава. Прыйшлi y 6 гадзiн ранiцы. А ў 10 гадзін пасадзiлi y ауто i павезлi з сабой. Шукалi cцягі. Вядома, што Алег удзельнiчаў у назiраннi на выбарах у 2020 годзе, паведамляюць гомельскія валанцёры.
Таксама раніцай затрымалі яшчэ аднага жыхара Гомеля — Артура Караткевіча.
У Гомелі затрыманыя Аляксандр Цыганкоў, Андрэй Самусеў, Алесь Сівакоў, Вераніка Кухарава, Ганна Міхно. Пакаяльныя відэа з імі з’явілася на канале ГУБАЗіК.
"Такім чынам, ГУБАЗ аб'яўляе пакаянны панядзелак! Змагары сёння зробяць паломніцтва да верных праваахоўнікаў з мэтай выпраўлення свайго шалапутнага жыцця. Вось гэты мужынка быў падпісаны на ўсякую ерась, за што і просіць прабачэння", — пішуць яны на сваім канале.
У Гомелі ранкам адбыўся ператрус у кватэры 20-гадовага Аляксея Валатоўскага, дзе ён пражывае з маці і братам школьнікам. У пастанове на ператрус пазначана, што ён адбываецца ў межах расследавання крымінальнай справы па арт. "Экстрэмізм". Супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі ноўтбук і тэлефон Аляксея. Паведамілі, што яго вязуць у АУС Цэнтральнага раёну.
Паведамляецца пра яшчэ аднаго затрыманага гамельчука. Гэта Андрэй Слесарэнка.
У Гомлі затрыманы яшчэ адзін падпісант т.зв. "экстрэмісцкіх ТГ-каналаў" 34-гадовы Яўген Пархоменка.
У Брагінскім раёне на Гомельшчыне супрацоўнікі міліцыі затрымалі Валянціна Беленка.
Затрыманы пенсіянер з Гомля Міхаіл Галай за падпіску на т.зв."дэструктыўныя ТГ-каналы". У мужчыны адбыўся ператрус, падчас якога вынялі рэчы з бчб-сімваламі.
Матэрыялы партала ex-press.by, які распавядае пра навіны Барысава і Жодзіна, прызналі «экстрэмісцкімі». паведамляе Генпракуратура Беларусі.