Пратэсты супраць Дэкрэта № 3 дакаціліся да вёскі
У вёсцы Ведрыч Рэчыцкага раёна 27 лютага адбыўся стыхійны мітынг.
Як паведамляюць "Сильные новости", вяскоўцы абураліся увядзеннем Дэкрэта аб «дармаедаў», наракалі на адсутнасць працы, разбурэнне сацыяльнай інфраструктуры, занядбанасць вёскі.
На імправізаваным сходзе вяскоўцаў прысутнічалі таксама актывісты кампаніі "Гавары праўду". Вяскоўцы з энтузіязмам паставіліся да прапановы падпісацца пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем адмены Дэкрэта №3.
spring96.org