Пракуратура ў Берасці не хоча правяраць „будоўлю на касцях”

Брэсцкая пракуратура не хоча праводзіць самастойную праверку факту парушэння заканадаўства. Такія адказ атрымалі прадстаўнікі берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).



dscn6632_logo1.jpg

Актывісты прасілі правесці праверку законнасці правядзення будаўнічых працаў і пракладкі інжынерных збудаванняў у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Старшыня абласной суполкі партыі Ігар Маслоўскі не згодны з адказам пракуратуры:  

Пракуратура, як кажуць, “умыла рукі”, яна перанакіравала наш зварот у Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт і ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну БрэстаНа наш погляд, справа цалкам падкантрольная нагляднаму органу, якім з’яўляецца пракуратура ў Рэспубліцы Беларусь, — дадаў палітык.

Нагадаем, правесці праверку ў адносінах да будаўніцтва ў крэпасці просяць прадстаўнікі Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

"Прычынай звароту паслужыла правядзенне будаўнічых прац і пракладка інжынерных збудаванняў у мемарыяльным комплексе „Брэсцкая крэпасць-герой", — распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

 — Берасцейцы ўжо ахрысцілі і далі назоў, што гэта будуецца цэнтр на касцях — гэта ўдалося пабачыць на ўласныя вочы, калі прыйшлі на месца, дзе адбываецца пракладка інжынерных канструкцый — ці то будзе каналізацыя, ці то гэта будзе нейкая ліўнёўка. Фактычна, чалавечыя рэшткі былі згружаныя проста ў груду, знаходзіліся ў адкрытым доступе і нікога там не было.

"Такая сітуацыя — гэта проста непавага да продкаў, і менавіта такім чынам у нас будуецца новы патрыятычны цэнтр, што непрымальна", — дадае Ігар Маслоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя