Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Брэсце сабраліся на чарговую акцыю

На плошчы Леніна ў Брэсце 9 снежня сабраліся 250 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу, піша Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.

inx960x640_23.jpg

Акцыі пратэсту праходзяць штотыдзень ад 25 лютага. Падчас акцыі 9 снежня ўдзельнікі абмяркоўвалі сустрэчу праціўнікаў будаўніцтва з прадстаўнікамі Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя, якая адбылася ў Мінску 5 снежня.
Сцісла пра вынікі сустрэчы:— ці працягнецца будаўніцтва акумулятарнага заводу, будзе вызначана па выніках паўторнай экалагічнай экспертызы. Іх пратэстоўцам паведамяць 15–16 снежня;— да гэтага часу акцыі пратэсту ў цэнтры Брэста працягнуцца;— пратэстоўцам паабяцалі яшчэ адну сустрэчу з міністрам.
Пратэстоўцаў прадстаўлялі 4 чалавекі, з боку ўладаў на сустрэчу прыйшло 26 чыноўнікаў. Актывісты перадалі міністру прыроды Аляксандру Худыку 800 старонак матэрыялаў і папрасілі адказаць на 93 пытанні.