«Працатэрапія»: студэнтаў прымусілі прыбіраць снег каля паліклінікі
Пра гэта паведаміў тлеграм-канал універсітэта.
Студэнтаў медуніверсітэта "добраахвотна-прымусова" папрасілі дапамагчы прыбраць снег. Добраахвотна — таму што за гэта паабяцалі паставіць два месяцы адпрацовак. Прымусова — таму што ўдзел абавязковы для ўсіх, каго выклікалі на студсавет.
Тэлеграм-канал @ruparbdmu піша, што ўборка праходзіла нават не побач з універсітэтам, а каля 25-й паліклінікі.