«Пра гэта трэба крычаць». Праваабаронца Анісія Казлюк паказала, як выглядаюць яе ногі пасля Акрэсціна
Праваабаронца Анісія Казлюк правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна 20 дзён. Пасля выхаду адтуль яна паведаміла, што страціла 7 кг вагі, менструальны цыкл і імунітэт.
Дзяўчына піша, у якіх умовах трымаюць адміністрацыйных арыштаваных у ЦІПе.
«Твая магчымасць сцяліць нешта на халодную металічную лаўку залежыць ад таго, як ты хіхікаеш з тупых жартаў таварыша маёра.
На Акрэсціна людзям не выдаюць матрацы і бялізну, адтуль дзяўчаты прыязджаюць з сінімі нагамі, як у жнівеньскіх сведчаннях. Супрацоўнікі ЦІП адключаюць ацяпленне ва ўсім памяшканні, самастойна. Пра гэта трэба крычаць», — піша Казлюк у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Дзяўчыну і яе хлопца Юлія Ільюшчанку затрымалі 31 студзеня,
калі яны ішлі па Мінску са швейцарскай журналісткай Люцыяй Чыркі, нагадвае «Еўрарадыё». Швейцарскую
журналістку адпусцілі пасля ўмяшання амбасады, А Казлюк і Ільюшчанку асудзілі.
Хлопец адбываў тэрмін у Жодзіне, дзе захварэў на COVID-19. Ён таксама апісваў
бесчалавечныя ўмовы, у якіх трымаюць арыштаваных.