Лёд распілавалі. З дапамогай міліцыі ў Гродне ліквідавалі «рыбнае месца»
Пад аховай міліцыі ў Гродне ліквідавалі «рыбнае месца». Тоны рыбы, якая апынулася ў затоцы Нёмана, некалькі дзён вудзілі больш за сто рыбакоў. Фота і відэа адтуль змясцілі многія СМІ. Некаторыя здзіўляліся, што такім масавым зборам рыбакоў не зацікавілася міліцыя. Усё ж зацікавілася.
Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на newgrodno.by, увечары ў панядзелак на месца
прыбылі ратавальнікі і міліцыянеры. Лёд на «рыбным месцы» распілавалі. Прычынай такой акцыі называецца пагроза правалаў пад лёд дзясяткаў
людзей, паколькі пачалося пацяпленне.