Польскія памежнікі зафіксавалі 684 спробы пераходу мяжы з боку Беларусі
Польскія памежнікі за панядзелак зарэгістравалі 684 спробы пераходу мяжы з боку Беларусі ў абыход пунктаў пропуску. Затрыманыя 16 чалавек, у тым ліку 15 грамадзян Ірака і адзін — Ірана. 24 мігрантам выдадзеная пастанова з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю краіны. Астатнія спробы пераходу папярэджаныя.
Памежная ахова таксама паведамляе пра затрыманне двух чалавек
за садзейнічанне ў пераходзе мяжы. Гэта грамадзяне Украіны і Егіпта.
Паводле reform.by.