Плюс 2 мільёны 214 тысяч хворых на COVID-19 за суткі

Новыя лічбы амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса па стане на 9 раніцы 4 кастрычніка.


koronavirus_voprosy.jpg


З пачатку пандэміі COVID-19 у свеце агульная колькасць памерлых ад захворванняў, звязаных з каронавірусам, 1 млн 31 тыс. 576, павялічыўшыся за суткі на 3 тыс. 573 чалавека, сведчаць даныя.
Па даных універсітэта на раніцу нядзелі, колькасць інфікаваных у свеце склала 36 млн 797 тыс. 492 супраць 34 млн 582 тыс. 924 суками раней, вылечыліся 24 млн 168 тыс.
У лік краін з 4 млн і больш зарэгістраванымі выпадкамі каронавіруса ўвайшлі ЗША, Індыя і Бразілія.
У Злучаных Штатах выяўлена 7 млн 379 тыс. 711 інфікаваных, памерлі 209 тыс. 335 чалавек, вылечыліся амаль 2,9 млн.
На другім месцы застаецца Індыя, дзе зафіксавана 6 млн 549 тыс. 373 хворых пры 101 тыс. 782 выпадках смяротнага зыходу і больш за 5,5 млн тых, хто вылекаваўся.
У Бразіліі колькасць інфікааваных дасягнула 4 млн 880 тыс. 523. Памерлі 145 тыс. 388, вылечаны 4.32 млн.
Паводле звестак партала Worldometer, які спецыялізуецца на статыстыцы па найважнейшых сусветных падзеях, каэфіцыент смяротнасці ад каронавіруса ў свеце склаў 133,2 на 1 млн жыхароў планеты. У ЗША на 1 млн насельніцтва памерлі 646 чалавек, Бразіліі — 686.
У Беларусі на 3 кастрычніка зарэгістравана, па даных Мінаховы здароўя, 79 852 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 431 новы інфікаваны.
Ачунялі і выпісаныя 75 148 пацыентаў (плюс 166 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 851 пацыент (плюс сем за апошнія суткі).