Пётр Садоўскі заклікае разам адсвяткаваць 25 жніўня
Былы дыпламат Пётр Садоўскі запрасіў прадстаўніка нямецкай амбасады каля Дома ўрада на плошчы незалежнасці адсвяткаваць разам з беларускім народам 25 жніўня — дзень, калі ў 1991 годзе Дэкларацыя аб незалежнасці і суверэнітэце Беларусі набыла статус канстытуцыйнага закона.
"Я пайду сёння на плошчу да Дому урада. З дома буду выходзіць на сустрэчу з сябрамі а 12-й. Дом — Машэрава 78. Другі пад'езд. Учора ў другой палове дня мне доўга званіў у дзверы "мантажнік ліфтавага абсталявання", каб падключыць кабель (не хапае даўжыні"). Я не адчыніў. Мне 80 гадоў. Прыдзіце хто-небудзь. Можа, нават лепш, калі жанчыны.
Мне трэба сустрэцца з сябрамі. Па тэлефоне з сябрам я дамаўляўся ехаць на летнік па яблыкі. Звычайна ў складаных выпадках я тэлефаную Тамары Мацкевіч. Учора не сказаў, бо стала б адмаўляць.
На плошчы а 18-й будзем спяваць купалаўскую "А ў бары-бары тры дарожанькі", якую я спяваў увечары 25 жніўня, калі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце быў нададзены статус Канстутыцыйнага закону. Тады мы былі гістарычна шчаслівыя", — піша Пётр Садоўскі.
Пётр Садоўскі — беларускі мовазнавец, палітык і дыпламат. Кандыдат філалагічных навук. Быў членам Прэзідыума і старшынёй камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Сябра фракцыі Беларускага народнага фронта ў Вярхоўным Савеце.
У 1992-94 гадах з'яўляўся Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.