Першы беларускі каляндар “Грунвальд”
У наступным годзе беларусы, палякі, літоўцы і ўкраінцы будуць святкаваць 600-годдзе славутай перамогі пад Грунвальдам. Аўтар-укладальнік Алесь Дудар, не чакаючы звароту адмыслова створанага Грунвальдскага камітэта, сам выпусціў першы ў беларускай гісторыі настольны каляндар, прысвечаны вялікай сечы на пагорках Грунвальда 15 ліпеня 1410 года.
У наступным годзе беларусы, палякі, літоўцы і ўкраінцы будуць святкаваць 600-годдзе славутай перамогі пад Грунвальдам. Аўтар-укладальнік Алесь Дудар, не чакаючы звароту адмыслова
створанага Грунвальдскага камітэта, сам выпусціў першы ў беларускай гісторыі настольны каляндар, прысвечаны вялікай сечы на пагорках Грунвальда 15 ліпеня 1410 года.
У календары 13 карцін і літаграфій, уключна з вядомым палатном Яна Матэйкі, прысвечаным пераможнай хвіліне бітвы з Тэўтонскім ордэнам. Побач з малюнкамі размешчаны праніклівыя тэксты пра знакавыя
падзеі эпохі Грунвальда.
Ёсць спіс беларускіх харугваў, апісанне нападу немцаў на Ваўкавыск на Вербную нядзелю 1410 года, расповеды пра спробы тэўтонцаў здзейсніць забойства Вялікага князя Вітаўта і замахі на авалоданне
Гродзенскім замкам.
Вялікае княства Літоўскае выставіла на поле бою 40 харугваў. Апроч іх з Вітаўтам прыйшла конніца хана Джэлаладзіна. У ордэнскіх хроніках запісана, што вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген загінуў у
бітве ад рукі татарскага хана Багардзіна, што магло быць і праўдай. Польскае войска прыйшло на бітву ў складзе 50 харугваў, з іх 7 выставілі падпарадкаваныя Польшчы ўкраінскія землі. Немцы выставілі
66 палкоў.
Шлях войскаў Вітаўта і Ягайлы праходзіў праз вёскі Людвікава, Танэнберг і Грунвальд, дзе вялікі магістр і вырашыў навязаць ім бой. Першымі ішлі харугвы Вітаўта, за імі — караля і польскія.
На літвінаў і абрынуўся першы ўдар крыжакоў. Харугвы Вялікага княства змушаныя былі заняць усё поле бітвы (2,5 кіламетраў па фронце).
"Хроніка Літоўская і Жмойтская" паведамляе пра бітву так:
"Потым вдарено в котлы, в сурмы и зараз литва з татарами з великою прудкостю скочили на немци и сточили з ними битву, же конь об коня боком отирался. Витолт и сам бегаючи, своих напоминает и
шики поправует, поляци тож з кролем своим, припавши, взяли немцев на палаши… а потым видят немцы, же юж их много трупов лежит по полю, почали утекати, а поляки и литва з татарами гонили их,
биючи, стреляючи, рубаючи, колючи, на килка миль, а зацнейших офицеров имали и вязали, самого мистра пруского Улрика простый драб ащепом пробив. В той войне не все наши билися, другий и шабли не
добывал, бы было поле тесное".
Цікавыя дадзеныя, захаваныя "Хронікай Быхаўца", якой завяршаецца каляндар на фоне карціны В. Коссака “Грунвальдская бітва, напісанай у 1931 годзе.
Настольны каляндар выдадзены малым накладам у святочным афармленні, і кожны, хто яго набудзе, атрымае карысць ад тэксту, задавальненне ад каляровых малюнкаў і адчуе сябе нашчадкам славы далёкіх
продкаў.