Пераслед за “мірны атам”
На мінулым тыдні чыноўнікі Міністэрства інфармацыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на праваабаронцу, ініцыятара стварэння грамадскага руху “Астравецкая атамная — гэта злачынства Івана Крука.
На мінулым тыдні чыноўнікі Міністэрства інфармацыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на праваабаронцу, ініцыятара стварэння грамадскага руху “Астравецкая атамная
— гэта злачынства Івана Крука.
Фармальнай прычынай стала тое, што на кватэры аднаго з жыхароў Астраўца супрацоўнікі РАУС знайшлі асобнік газеты “Новы час і бюлетэні “Астравецкі веснік,
“Мірны атам, “Глоток воздуха. Гэтыя выданні грамадзянін атрымаў ад Івана Крука. Міліцыя канфіскавала іх і накіравала ў Міністэрства інфармацыі, дзе прышлі да
высновы, што Крук распаўсюджваў друкаваную прадукцыю без адпаведных выходных дадзеных, акрамя газеты “Новы час, якую міністэрства вярнула ўладальніку.
Неўзабаве адбудзецца суд, які, згодна Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, можа аштрафаваць Крука на 30–50 базавых велічынь.