64-гадовая Алена Гнаўк не выйшла з ІЧУ Пружанаў
За кратамі ў Пружанах 64-гадовая жанчына знаходзіцца ўжо 18 сутак, і, як стала вядома, прабудзе яшчэ тыдзень, пасля чаго яе перавядуць у СІЗА №6 у Баранавічах, дзе яна будзе знаходзіцца да суда. Пра гэта паведамляюць родныя зняволенай і праваабаронцы.
Нагадаем, на Алену Гнаўк заведзеныя дзве новыя крымінальныя справы: за «паклёп на прэзідэнта» і «абразу прадстаўніка ўлады». Раней, паводле двух іншых артыкулаў, пенсіянерку прысудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».