Пенсіянер прасіў прыцягнуць Лукашэнку да адказнаці. Атрымаў візіт АМАПу, стрэл у грудзі і 18 месяцаў «хіміі»
Пенсіянера абвінавацілі ў тым, што ён пагражаў супрацоўнікам АМАПа нажом, калі тыя ўзломвалі дзверы ў ягоную кватэру пасля таго, як ён патэлефанаваў у міліцыю і папрасіў прыцягнуць Лукашэнку за абразу Віктара Бабарыкі. Мінчуку за гэта стрэлілі ў грудзі з помпавай стрэльбы.
Суд Заводскага раёна Мінска 19 кастрычніка асудзіў 66-гадовага мінчука Сяргея Кузняцова па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса – супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, на 1 год 6 месяцаў «хатняй хіміі».
Справу разглядала суддзя Завадскога раёна Мінска Алена Капцэвіч. Маніторынг судовага пасяджэння ажыццяўляў праваабаронца «Вясны» Аляксей Лойка. Судовае разбіральніцтва заняло адзін дзень.
Папрасіў міліцыю прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за абразу Бабарыкі
Увечары 12 чэрвеня Сяргей Кузняцоў, калі вярнуўся з працы і рыхтаваў вячэру, пачуў у вячэрнім выпуску навін па "АНТ", як Аляксандр Лукашэнка называе прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Віктара Бабарыку "нягоднікам". Сітуацыя адбылася, калі Аляксандр Лукашэнка наведваў з рабочым візітам Віцебскую вобласць. Сяргея Кузняцова абурыла гэта і ён патэлефанаваў у службу "102". Ён сказаў, што прэзідэнта неабходна прыцягнуць да адказнасці за абразы ў адрас Віктара Бабарыкі. У службе "102" мужчыну слухаць не сталі, хутка паклаўшы трубку. Паўторна Сяргей Кузняцоў патэлефанаваў у дзяжурную частку і сказаў: "Мы знішчым Лукашэнку за гэтую выбарчую кампанію", суправадзіўшы гэта нецэнзурнай лексікай.
Праз дзве гадзіны ў кватэру Кузняцова прыехала следча-аператыўная група. Начальнік крымінальнай міліцыі Заводскага РУУС Мінска Яўген Зюзенак і чатыры супрацоўнікі АМАПу пры дапамозе гідраўлічнага прэса выламалі дзверы ў кватэру пенсіянера. Падставай такой увагі стала "абраза кіраўніка дзяржавы".
Супрацоўнікі АМАПу стрэлі светлашумавым патронам у грудзі Кузняцову
Пацярпелымі па справе прызнаныя супрацоўнікі АМАПа Палюховіч, Гіль, Цыбулька і Кавальчук. Як распавядае праваабаронца «Вясны», супрацоўнікі АМАПу прысутнічалі ў залі суда, але давалі паказанні суду з апушчанымі галовамі, у галаўных уборах, нацягнутых на вочы, а таксама ў масках, імкнучыся цалкам закрыць імі твар.
Супрацоўнікі АМАПу сцвярджалі, што атрымалі каманду выбыць па месцы жыхарства Сяргея Кузняцова ў сувязі з тым, што абвінавачаны пагражаў і абражаў кіраўніка дзяржавы. Узломваць дзверы яны пачалі, таму што Сяргей Кузняцоў аказаў непадпарадкаванне, не адчыніўшы дзверы ў кватэру для правядзення агляду ў рамках праверкі аб пагрозах на адрас прэзідэнта. Супрацоўнікі АМАПу на судзе сцвярджалі, што Кузняцоў, калі ўзломвалі дзверы ў яго кватэру, пагражаў ім нажом са словамі "сыходзіце вон, парэжу вас" на адлегласці 1-1,5 метра. Яны казалі, што пенсіянер рабіў крокі ў бок АМАПаўцаў і размахваў перад іх тварам кухонным нажом. Па словах супрацоўнікаў АМАП, гэта паслужыла падставай для таго, каб здзейсніць стрэл з помпавай стрэльбы светлашумавым патронам у грудзі Сяргею Кузняцову. У гэты момант пенсіянер стаяў перад супрацоўнікамі міліцыі ў ніжняй бялізне.
Сваёй віны ў здзяйсненні злачынства Сяргей Кузняцоў не прызнаваў, сцвярджаючы, што ніякіх пагроз у адрас супрацоўнікаў не выказваў. Суддзя Алена Капцэвіч задавала кожнаму пацярпеламу пытанне аб тым, ці ўсведамляў ён пагрозу як рэальную, ці адчуваў маральныя пакуты ў сувязі з дэманстрацыяй нажа абвінавачаным.
Спрабавалі прыцягнуць да адказнасці за пагрозу гвалтам і публічную абразу прэзідэнта
Як адзначае праваабаронца Аляксей Лойка, падчас даследавання пісьмовых матэрыялаў крымінальнай справы сталі вядомыя цікавыя факты:
судова-геномная экспертыза паказала, што слядоў абвінавачанага на нажы, дэманстрацыя якога нібыта паслужыла падставай для стрэлу светлашумавым патронам у грудзі Сяргею Кузняцову, не ўстаноўлена;следчы эксперымент паказаў, што абвінавачваны, знаходзячыся за закрытай на кухні дзверы, сапраўды мог не пачуць званок у дзверы;за час расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да абвінавачанага была вынесеная пастанова аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 23.4 КаАП за непадпарадкаванне законным дзеянням супрацоўнікаў АМАПа, якім Сяргей Кузняцоў падвергнуты арышту тэрмінам на 7 сутак, якія яшчэ не адбытыя;за час расследавання крымінальнай справы былі вынесеныя пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 ст. 366 КК (пагроза гвалтам, здзейсненная ў дачыненні да Прэзідэнта) і па арт. 368 КК (публічная абраза Прэзідэнта).
На відэа Кузняцоў хаваўся за сценкай
У судзе таксама дэманстраваўся відэазапіс, на якім былі паказаныя кадры ўзлому дзверы ў кватэру і затрымання Сяргея Кузняцова. Па словах праваабаронцы, на запісы відаць, як супрацоўнікі АМАПа ў цывільным адзенні ў бронекамізэльках з надпісам "міліцыя" і касках узломваюць дзверы ў кватэру пенсіянера.
"З моманту, калі дзверы ў кватэру былі адчыненыя, Сяргей Кузняцоў на адлегласці трох метраў знаходзіўся ад дзвярэй і хаваўся за сценкай. Крокаў у бок супрацоўнікаў абвінавачаны на відэа не рабіў. Нажа ў руцэ абвінавачанага на відэа не відаць, як і не чуваць, што абвінавачаны выказваў пагрозы ў адрас праваахоўнікаў", – пераказвае змест відэа Аляксей Лойка.
Суддзя патрабавала ў праваабаронцы выдаліць фатаграфію, на якую трапіў АМАПавец
Як распавядае праваабаронца Аляксей Лойка, на перапынку ён зрабіў фатаграфію Сяргея Кузняцова, на якую выпадкова трапіў старшы лейтэнант АМАПа Палюховіч. Калі ў залю ўвайшла суддзя Капцэвіч супрацоўнікі АМАПа сталі выказваць заўвагі, што іх сфатаграфавалі. Суддзя адразу ж запатрабавала выдаліць фатаграфію супрацоўніка АМАПу. Даведаўшыся, што тэлефон выключыўся, суддзя Капцэвіч звярнулася да сакратара Жолудзь са словамі: "Віка, схадзі за зарадкай". Праваабаронца адзначае, што нервовая абстаноўка захавалася і за дзвярыма залы судовага паседжання – каля дзвярэй кабінета сакратар закрычала на праваабаронцу: "Паспрабуеце схавацца – выклікаю міліцыю".
Супрацоўнікі АМАПу прасілі не караць Кузняцова пазбаўленнем волі
Па словах праваабаронцы, пасля аднаўлення пасяджэння суддзя апытвала абвінавачанага, наўпрост прымушала раскаяцца ў зробленым, патрабавала прызнаць віну, настойліва патрабуючы прызнаць факт пагрозы і размахвання нажом у адрас супрацоўнікаў. У спрэчках дзяржабвінаваўца Шамко папрасіла суд перакваліфікаваць абвінавачванне з арт. 364 КК на ч. 2 арт. 363 КК, які прадугледжвае адказнасць за супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучанае з пагрозай прымянення гвалту. Пракурор прасіла прыцягнуць Сяргея Кузняцова да крымінальнай адказнасці ў выглядзе абмежавання волі на тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову.
Двое з чатырох пацярпелых супрацоўнікаў АМАПа папрасілі суд не караць Сяргея Кузняцова пазбаўленнем волі і прымяніць да яго самае мяккае пакаранне. Ад іскавых патрабаванняў аб спагнанні маральнай шкоды супрацоўнікі АМАПа адмовіліся.
Суддзя перакваліфікавала абвінавачванне
Суддзя Алена Капцэвіч перакваліфікавала абвінавачванне ў дачыненні да Сяргея Кузняцова, як і прасіў дзяржабвінаваўца, на ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса – супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак. 19 кастрычніка суддзя прызнала яго вінаватым па гэтым артыкуле, і пакарала Сяргея Кузняцова 18 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
spring96.org