Пасольства Беларусі ў ФРГ высвятляе, ці былі беларусы ў самалёце, які разбіўся ў Францыі
Пасольства Беларусі ў ФРГ высвятляе, ці былі беларусы на борце самалёта,кампаніі German Wings, які разбіўся на поўдні Францыі.
«Пасольства ў ФРГ правярае, ці былі грамадзяне Беларусі сярод пасажыраў самалёта A320 кампаніі Germanwings, пацярпелага крушэнне ў Францыі», — цытуе БелаПАН афіцыйны Твітэр беларускага МЗС.
Самалёт Airbus А320-211 нямецкай авіякампаніі Germanwings разбіўся на поўдні Францыі. Лайнер ляцеў рэйсам з Барселоны ў Дзюсельдорф. Катастрофа здарылася на тэрыторыі дэпартамента Альпы Верхняга Праванса.
На борце самалёта знаходзілася 148 чалавек — 142 пасажыры і шэсць членаў экіпажа.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд апавешчаны аб трагедыі. Паводле яго слоў, абставіны катастрофы вымушаюць меркаваць, што ніхто з 148 чалавек не выжыў. Паводле яго слоў, большасць пасажыраў складаюць грамадзяне Германіі, якія вярталіся з Барселоны.
Франсуа Аланд таксама адзначыў, што самалёт пацярпеў катастрофу ў мясцовасці, доступ да якой абцяжараны. Па дадзеных авіяцыйнага ведамства Францыі (DGAC), самалёт разбіўся недалёка ад французскага горада Барселоннет прыкладна ў ста кіламетрах на поўнач ад Ніцы.