Паразіты-караеды, якія падточваюць дрэва беларускай дзяржаўнасці
Беларусь робіцца расійскім пратэктаратам. Беларускі кіраўнік папрасіў Шайгу бараніць Беларусь, як тэрыторыі Расіі, як, напрыклад, Данбас ці Крым. Зрэшты, як паказалі «рэферэндумы» ДНР, ЛНР ды іншыя — Расія не ў стане абараніць свае тэрыторыі, піша палітолаг Павел Усаў.
Шайгу прыляцеў у Беларусь, каб заняцца пытаннямі бяспекі «суверэннай краіны», пра што Лукашэнка дамовіўся з Пуціным у Маскве.
Іншымі словамі, Расія цалкам уключае Беларусь у зону ўласнай сістэмы бяспекі.
Усе магчымыя параметры ліквідацыі беларускай дзяржаўнасці ўжо перабралі. Але відавочна, што цяперашнія «дамовы» ўжо выходзяць за рамкі Саюзнай дзяржавы.
«У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю».
Аднак. Як паказалі падзеі ва Украіне, «рэферэндумы» — Расія не ў стане абараніць свае тэрыторыі.
І ўсё ж:
- У публічную прастору ўводзіцца паняцце «свая тэрыторыя», гэта значыць Беларусь — тэрыторыя Расіі як Данбас ці Крым.
- Такія катэгорыі (становішча) усё бліжэй і бліжэй ставяць беларусаў перад фактам адкрытага ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Бо Беларусь — свая тэрыторыя Расіі, значыць, у беларусаў такія ж абавязанні перад Расіяй у выпадку агрэсіі.
- Поўная кансалідацыя беларускіх вайсковых актываў у руках Масквы.
Адзінае пытанне, з улікам таго, што адбываецца, і тых наяўных рэсурсаў па планамерным знішчэнні беларускай дзяржаўнасці, што мела РФ, чаму Масква расцягнула гэты працэс у часе, а не рэалізавала яго адзіным пакетам?
- Каб гэта не выглядала акупацыяй і Беларусь успрымалася як суверэнная дзяржава. У выніку чаго супраць Беларусі і насельніцтва ўводзяцца такія ж санкцыі, як супраць агрэсара. Каб аналітыкі і журналісты працягвалі паўтараць, што нічога страшнага не здарылася.
- Каб мясцовае насельніцтва псіхалагічна і палітычна прывучыць да новай сітуацыі, не выклікаць шоку і панікі, магчымага масавага ўцёкаў або супраціву.
- Каб відавочная інкарпарацыя не выклікала далейшых жорсткіх рэакцый з боку Захаду.
Так ці інакш, Крэмль і падначалены яму Лукашэнка дзейнічаюць як паразіты-караеды, якія падточваюць дрэва беларускай дзяржаўнасці.