Паралімпійская зборная Беларусі займае восьмае месца ў медальным заліку на Гульнях у Пхенчхане
Паралімпійская зборная Беларусі займае восьмае месца ў медальным заліку на зімовых Гульнях у Пхенчхане.
У яе актыве чатыры залатыя ўзнагароды (тройчы першай станавілася Святлана Саханенка, на вышэйшую прыступку п'едэстала ўздымалася таксама Юрый Голуб), чатыры срэбраныя і чатыры бронзавыя медалі. Усяго — 12 узнагарод.
Першае месца займаюць паралімпійцы з ЗША — 35 (12 залатых, 15 срэбраных і 8 бронзавых), другое месца ў атлетаў з Расіі — 24 (8 + 10 + 6), на трэцяй пазіцыі каманда Канады — 24 (8 + 1 + 15).
У дзясятку наймацнейшых уваходзяць таксама спартсмены з Германіі, Украіны, Славакіі, Францыі, Японіі і Нідэрландаў.
XII Паралімпійскія гульні ў Пхенчхане завершацца 18 сакавіка.
Паводле БелТА