Пампезнае адкрыццё ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульняў ФОТАФАКТ
Гульні праходзяць у Пхёнчхане, у Паўднёвай Карэі. Горад ужо тройчы падаваў заяўку, каб стаць пляцоўкай для спартовых спаборніцтваў, але саступаў: у 2010-м Ванкуверу, у 2014-м — Сочы.

У Алімпіядзе ў Пхёнчхане прымаюць удзел 92 краіны.

Шэсць з іх — Косава, Малайзія, Нігерыя, Сінгапур, Эквадор і Эрытрэя – прымаюць удзел у Гульнях упершыню.

У праграму Алімпійскіх гульняў уваходзяць 15 спартыўных дысцыплін у сямі відах спорту.

Талісманам Гульняў стала тыграня Сухаран.

Паводле Радыё Свабода