Кім Чэн Ын запрасіў прэзідэнта Паўднёвай Карэі ў Пхеньян
Лідар КНДР прапанаваў прэзідэнту Паўднёвай Карэі прыехаць у Пхеньян з афіцыйным візітам. Калі Мун Чжэ Ін пагодзіцца прыехаць у сталіцу Паўночнай Карэі, ён упершыню сустрэнецца з Кім Чэн Ынам.
Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прапанаваў свайму калегу, прэзідэнту Паўднёвай Карэі, Мун Чжэ Іну наведаць Пхеньян «як мага хутчэй», перадае агенцтва Yonhap са спасылкай на сястру вярхоўнага лідара КНДР - Кім Ё Чжон.
Лідар КНДР прапануе прымеркаваць візіту Мун Чжэ Іна да правядзення трэцяга міжкарэйскага саміту. Запрашэнне прэзідэнту Паўднёвай Карэі было перададзена вусна самой Кім Ё Чжон.
Паводле «Нашай Нівы»