Палітзняволенаму Анджэю Пачобуту не перадаюць лекаў для сэрца

Пра гэта расказала жонка палітзняволенага журналіста Аксана Пачобут, піша Свабода.

1382356006_6cd8cfca_e1b2_489a_9501_14aa148c3700_mw1024_n_s_1.jpg


Паводле яе інфармацыі, лекі для Анджэя прынялі ў СІЗА Жодзіна, аднак потым не перадалі непасрэдна Пачобуту. У яго хворае сэрца, збіваецца рытм.
Трох палітзняволеных з незарэгістраванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі — Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву — вывезлі ў Польшчу з СІЗА. Яны не маюць права вярнуцца ў Беларусь.
Вядома, што вызваленне ўзамен на дэпартацыю з краіны прапаноўвалі таксама Анджэю Пачобуту і старшыні незарэгістраванага СПБ Анжаліцы Борыс, але яны адмовіліся.

«Справа палякаў»

10 сакавіка сілавікі завялі крымінальную справу за правядзенне імпрэзы ў польскай сацыяльнай школе скаўтаў імя Рамуальда Траўгута ў Берасце. Тады затрымалі сузаснавальніка школы, 43-гадовага берасьцейца, і дырэктарку Ганну Панішаву. Пазней стала вядома аб ператрусах у Лідзе, Ваўкавыску і затрыманьнях Ірэны Бярнацкай і Марыны Цішкоўскай.
23 сакавіка ў Горадні затрымалі Анжаліку Борыс, а яшчэ праз два дні — Анджэя Пачобута.
Усіх арыштаваных у «Польскай справе» праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі. Санкцыя крымінальнага артыкула прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.