Палітвязня Ягора Сугойдзя, якога 9 жніўня каля стэлы збіў аўтазак, асудзілі да двух гадоў калоніі

Ягор Сугойдзь — мужчына, якога 9 жніўня ў раёне стэлы збіў аўтазак. Пасля здарэння ён быў збіты АМАПам і трапіў ў бальніцу. Пасля гэтага ён быў узяты пад варту.

Ягор Сугойдзь. Фота: TUT.BY

Ягор Сугойдзь. Фота: TUT.BY

19 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд палітвязню Ягору Сугойдзю. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суддзя Вікторыя Шабуня накіравала Сугойдзя на прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Дзяржабвінавачанне падтрымаў памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.

Ягор Сугойдзь — мужчына, якога 9 жніўня ў раёне стэлы, меркавана, збіў аўтазак. Пасля інцыдэнту ён быў збіты АМАПам і трапіў ў бальніцу. Пасля гэтага ён быў узяты пад варту.

Палітвязня прызналі вінаватым у тым, што дзявятага жніўня на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Заслаўскай ён у стане алкагольнага ап'янення наўмысна ўдзельнічаў у незаконных масавых мерапрыемствах. Таксама прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Паводле версіі абвінавачання, ён выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лозунгі. Яго дзеянні пацягнулі за сабой парушэнне грамадскага парадку, а таксама перашкодзілі руху грамадскага транспарту.

Ягор Сугойдзь прызнаў віну часткова: згодны з тым, што ўдзельнічаў у мітынгу, з тым, што заскокваў на МАЗ.

spring96.org