Палітвязень Міхаіл Бераснёў выйшаў на волю па памілаванні
Праваабаронцам стала вядома, што палітвязень Міхаіл Бераснёў, якога асудзілі да 2 гадоў «хіміі», у пачатку студзеня выйшаў на волю па памілаванні. З 17 ліпеня 2021 ён адбываў пакаранне ў ПУАТ №26.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Нагадаем, 5 студзеня некаторым палітвязням таксама змякчылі пакаранне. Уладзіміра Шрубейку, Яраслава Збароўскага і Юрыя Вершука перавялі з «хіміі» на «хатнюю хімію».
Вядома, што палітвязні Дзмітрый Гопта, Віталь Прохараў, Сяргей Бекарэвіч і Ілля Гагіеў атрымалі адмову ў памілаванні.