Пальчыса пакаралі ўмоўна і вызвалілі

Сёння, 28 кастрычніка, у Мінскім гарадскім судзе абвясцілі прысуд Эдуарду Пальчысу.

cfb6cce6_0d9d_42a0_bc48_f68a4fbf0863_w987_r1_s.jpg


Абвяшчэнне прысуду, нават калі справа разглядалася ў закрытым працэсе, адбывалася публічна. Прысутнічаць на абвяшчэнні прысуду можа любы паўнагадовы грамадзянін. Якраз у дзень абвяшчэння прысуду Эдуарду Пальчысу споўнілася 26 гадоў.
Эдуарда Пальчыса судзяць за ягоныя публікацыі: у дзевяці з іх суд знайшоў «экстрэмізм», а ў адной — «распаўсюд парнаграфіі». Пракурор запатрабаваў 3,5 года турмы, праваабаронцы лічаць абвінавачанне палітычна матываваным і называюць Пальчыса палітвязнем. У час суду працягвалася акцыя ў падтрымку Пальчыса, на актывістаў склалі каля 70 пратаколаў.
Эдуарт Пальчыс атрымаў 1 год 9 месяцаў без накіравання за краты. Джон Сільвер застанецца пад падпіскай, аднак выйдзе на волю. У залі суда гучалі апладысменты.
Паводле www.svaboda.org, spring96.org