БАЖ: Свабода выказвання меркавання ў краіне застаецца пад пагрозай

Беларуская асацыяцыя журналістаў, хоць і вітала вызваленне Эдуарда Пальчыса, аднак адзначыла, што сам факт гэтага працэсу і вынясенне абвінаваўчага прысуду паказваюць, што свабода выказвання меркавання ў краіне застаецца пад пагрозай.

2552b7d6_aa2f_405b_890e_e95cca513127_w610_r1_s.jpg


Эдуарду Пальчысу далі 1 год і 9 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Такі вырак быў абвешчаны ў пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе. Кожны дзень утрымання ў СІЗА Пальчысу залічыцца за два, таму пакаранне Эдуарду застаецца амаль два месяцы «хатняй хіміі».

Пальчыс прызнаны вінаватым у распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).


gdb.rferl.org__a0f5e8f3_cf4e_4_58e47c56419a5e036f692abf1774f3ae.jpeg

Пасля таго, як Пальчыса вызвалілі з-за кратаў, людзі віталі яго воклічамі "Жыве Беларусь" і віншавалі з Днём народзінаў, які блогер адзначае сёння.

Сам Пальчыс падзякаваў усім за падтрымку. "Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі вы. Тое, што вызвалілі мяне, — гэта ваша заслуга, тых, хто пісалі пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку", — кажа Эдуард.

Тым часам стала вядома, што за два тыдні, пакуль ішоў працэс, супрацоўнікі міліцыі склалі больш за 70 пратаколаў супраць актывістаў, якія штодзённа прыходзілі да будынка патрабаваць вызвалення Эдуарда. Усіх гэтых людзей чакаюць адміністрацыйныя суды.


gdb.rferl.org__4cd5dfa8_9b52_4_dc3b895c36936b031bf66012bb498ab7.jpeg

0F20E9C2-F75A-4979-85D0-3D39B43E2DC5_w610_r1_s.jpg

gdb.rferl.org__8b907507_d77c_4_dd76093e4c4409e216c16586cabaa8f3.jpeg

Да ўступлення прысуду ў законную сілу Эдуард Пальчыс застанецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі Эдуарда Пальчыса палітычным вязням і лічаць, што справа супраць яго — палітычна матываваная.

baj.by