Падзеі 19 снежня расследуе спецдакладчык
Расследаваннем падзей ў Беларусі вакол акцыі пратэсту апазіцыі, што адбылася 19 снежня, зоймецца спецдакладчык. Пра яго прызначэнне абвясціў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з
правамі чалавека ў Беларусі.
Спецыяльным дакладчыкам прызначаны Ніл Джарман. Ён з’яўляецца незалежным міжнародным экспертам, кіраўніком Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Вялікабрытанія), а таксама ўзначальвае
групу экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў.
Расследаваннем падзей ў Беларусі вакол акцыі пратэсту апазіцыі, што адбылася 19 снежня, зоймецца спецдакладчык. Пра яго прызначэнне абвясціў Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Спецыяльным дакладчыкам прызначаны Ніл Джарман. Ён з’яўляецца незалежным міжнародным экспертам, кіраўніком Інстытута па вывучэнні канфліктаў (Вялікабрытанія), а таксама ўзначальвае
групу экспертаў АБСЕ па свабодзе сходаў.
Пры спецдакладчыку будзе таксама працаваць група экспертаў з краін АБСЕ па праблематыцы свабоды сходаў і мерам паліцэйскага рэагавання. Яе ўзначаліць Майкл Гамільтон, прафесар Цэнтральнаеўрапейскага
ўніверсітэта.
Пра гэта паведамляецца ў “Мемарандуме аб прызначэнні спецыяльнага дакладчыка па падзеях 19 снежня 2010 года, распаўсюджаным 28 лютага.
У ім адзначаецца, што дэманстрацыі пратэсту апазіцыі, а таксама затрыманні і арышты грамадзян пасля іх “выклікалі розную рэакцыю ў беларускай і ў міжнароднай супольнасцях. Задачай
спецдакладчыка будзе аб’ектыўная бесстаронняя ацэнка падзей. І ў першую чаргу — “публічнага мерапрыемства на плошчы Незалежнасці.
“Спецыяльны дакладчык ацэніць, ці былі сходы 19 снежня мірнымі з пункту гледжання міжнародных стандартаў. Ці было прапарцыянальным і абгрунтаваным прымяненне сілы супрацоўнікамі міліцыі. А
таксама наступная рэакцыя дзяржавы ў выглядзе адміністрацыйнага і крымінальнага пераследу ўдзельнікаў акцыі, — адзначыў Камітэт міжнароднага кантролю. Ацэнка будзе праводзіцца і з
пункту гледжання нацыянальнага заканадаўства, і міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы фундаментальных правоў чалавека.
“Высновы будуць рабіцца на падставе аналізу відэазапісаў, паказанняў назіральнікаў і сведкаў, заяў службовых асоб, матэрыялаў СМІ, даступных для грамадскасці матэрыялаў крымінальных
справаў, — сказана ў мемарандуме Камітэта міжнароднага кантролю.
Ён звяртаецца да грамадскіх і палітычных аб’яднанняў, журналістаў і СМІ, да амбасадаў краін АБСЕ, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі, а таксама да органаў улады з просьбай даць усю
інфармацыю, якая ёсць, наконт 19 снежня. А менавіта пра дзеянні дэманстрантаў, а таксама праваахоўных органаў — для “незалежнай і бесстаронняй ацэнкі падзей.
Нагадаем, што Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі заснаваны напрыканцы снежня 2010 года. Як адзначана ў мемарандуме, гэта аб’яднанне няўрадавых
арганізацый з "краін прасторы АБСЕ". Камітэт створаны для пастаяннага назірання і кантролю за сітуацыяй з выкананнем фундаментальных правоў чалавека ў Беларусі, а таксама за
становішчам праваабаронцаў. З гэтай нагоды ён выпрацоўвае рэкамендацыі органам улады Беларусі і міжнародным арганізацыям.
Камітэт заснаваў Міжнародную назіральную місію, якая працуе ў Беларусі з 27 снежня. Яна здзяйсняе маніторынг сітуацыі з правамі чалавека. “Спецыяльны дакладчык па падзеях 19 снежня стане
асобным, незалежным ад місіі, органам камітэта, — зазначана ў мемарандуме.